Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА.

 

Пасхальнае пасланне

мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА

Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

архіпастырампастырамманахам

і ўсімверным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы

 

 

Уваскрасення дзень

і прасвятлімся радасцю

і адзін аднаго абдымем

скажам: братынават тым, хто ненавідзіць нас, 

даруем усім праз уваскрасенне

і так усклікнем

Хрыстос уваскрэс з мёртвых

смерцю смерць растаптаў

і тым, што ў магілах, жыццё дараваў.

Сціхіра Святой Пасхі

 

Узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры, 

пачэснае прасвітарства, у Хрысце дыяканства, 

богалюбівыя інакі і інакіні, 

дарагія браты і сёстры!

 

Гасподзь даў нам зноў сустрэцьсвяточную найвялікшую падзею сусветнай гісторыі— Уваскрасенне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста. Сёння святкуе Царква Праваслаўная, весяліцца свет бачны і нябачны, мільёны хрысціянскіх сэрцаў напаўняюцца невымоўнай радасцю, бо

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС!

Смерць!дзе тваё джалапекладзе твая перамога?(Ас. 13:14) — усклікае сёння ўся паўната Святой Царквы Хрыстовай. Сваёй Крыжовай смерцю Гасподзь наш Іісус Хрыстос скасаваў смерць, Сваім Уваскрасеннем адкрыў перад намі магчымасцьуваходжання ў радасць вечнага быцця, дараваў кожнаму з нас благадатныя сілы разарваць путы грахуі здабыць сапраўднае жыццё— жыццё ў яднанні з Богам. 

Уваскрасенне Хрыстова— краевугольны камень нашай веры, яе неад’емная і непахісная аснова. Калі Хрыстос не ўваскрэс, то марная і пропаведзь наша, марная і вера ваша(1 Кар. 15:14), — усклікае святы апостал Павел. Але Хрыстос Спасіцель паўстаў з мёртвыхі адкрыў усяму чалавецтву шлях да ўваскрасення, да вечнага і блажэннага жыццяў абіцелях Царства Нябеснага. Амаль дзве тысячы гадоў над зямлёй гучыць, не змаўкаючы, пераможная радасная весткааб Уваскрасенні Хрыстовым— залогу бессмяротнасці кожнага чалавека, які веруе ў Хрыста Спасіцеляі выконвае Божыя запаведзі.

«Калі Хрыстос уваскрэс, то і мы ўваскрэснем у целах нашых», — прапаведуе наш сучаснік і падзвіжнік 20-гастагоддзя, свяціцель Лука (Война-Ясянецкі). Свяціцель прапаведаваў гэта, пераказваючы словы апостала Паўла, звернутыя да карынфскіх хрысціян: Бо паколькі праз чалавека смерць, то праз чалавека і ўваскрасенне мёртвых. Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць(1 Кар. 15:21-22). Святыя падзвіжнікі  пераканана прапаведавалі, што не толькі духоўную, але і цялесную смерць скасаваў Хрыстос Сваім Крыжам, смерцю і Ўваскрасеннем. 

Пасля Ўваскрасення Хрыстовага нашы жыццё і смерць цалкам знаходзяцца ў руках усемагутнага Бога, і ў нас няма патрэбы разважаць пра гэта, грунтуючыся на законах прыроды, бо і яны створаны Тварцом усяго, і Ён вольны дзейнічаць не па нашым розуме, а па невядомых нам законах Божых.

Паводле непарушнага абяцання Божага, усё чалавецтва ўваскрэсне ў канцы часу, івыйдуць тыя, што рабілі дабро, ва ўваскрасенне жыцця(Ін. 5:29). Нам жа, дзецям Царквы Хрыстовай, належыць не толькі знаходзіцца ў чаканні новага неба і новае зямлі, на якіх праведнасць жыве(2 Пят. 3:13), але і сведчыць пра Ўваскрасенне Спасіцеля праз справы дабра, любові і міласэрнасці. Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець паміж сабою(Ін. 13:35), — кажа Гасподзь. Добрыя справы дзеля славы Божай — вось самае лепшае, самае яркае пацвярджэнне таму, што Ўваскрасенне Хрыстоваі дагэтуль абнаўляе і асвячае свет, перамяняючы сэрцы людзей.  

У Хрысце Ўваскрэслым мы ўжо не чужыя, але— адна вялікая сям’я, якая называецца Царквой. Кожны, хто прылічае сябе да Святой Царквы Хрыстовай, закліканы паказаць свету сапраўдную любоў і маральную вышыню, пра якую сказана ў Пасланні апостала Паўла да Карынфян:  Любоў доўгацярплівая, міласэрная, любоў не зайздросціць, любоў не ўзвышае сябе, не ганарыцца, не бясчынствуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не памятае зла, не радуецца няпраўдзе, а радуецца ісціне; ўсё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, ўсё пераносіць(1 Кар. 13:4-7).У гэтых словах апостальскіх адлюстраваны ідэал, які, на першы погляд, здаецца недасягальным. Але, як сказаў Спасіцель свету,«усё магчыма для таго, хто веруе»(Мк. 9:23). А таму, з верай ва Ўваскрасенне Хрыстоваі надзеяй на ўсемагутную дапамогу Божую, будзем імкнуцца да таго, каб усё наша жыццё было напоўнена дзейнай любоўю да Бога і бліжніх. 

Пачнем славіць Хрыста Ўваскрэслага з даравання нашым крыўднікам і недобразычліўцам, а затым уславім Спасіцеля свету бескарыслівай дапамогай людзям у нястачы, падтрымкай гаротных і нядужых, чысцінёй і высакародствам учынкаў. Падзелімся Пасхальнай радасцю з бліжнімі і дальнімі — і гэтая светлая радасць, шматразова ўзмоцненая, вернецца да насі застанецца ў нашых сэрцах. 

У гэтае светлазарнае свята Светлага Хрыстовага Ўваскрасення зноў і зноў звяртаюся да вас— Праасвяшчэнныя архіпастыры і пастыры,інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры,— і шчыра жадаю ўсімвам добрага здароўя, душэўнага міру, моцы духу і невычэрпнай, невымоўнай Пасхальнай радасці!

 

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС!

 

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

Пасха Хрыстова 2019 года

горад Мінск

Оставить ответ