Учора скончыў сваю работу семы па ліку слет праваслаўнай моладзі Брэсцкай епархіі “Единство 2014”., які праходзіць штогадова ў скіце жаночага манастыра ў весцы Вяжное. Вельмі да спадобы назва слета, таму што гэтае мерапрыемства, як і многае іншае ў Царкве, з’яўляецца не чыей-небудзь асабістай справай, а справай усіх, хто хоча ў ім удзельнічаць і наўогул усіх прыхільнікаў веры праваслаўнай.
Акрамя царкоўных служб і штодзенных сумесных малітв, праграма слета ўключала ў сябе шэраг розных мерапрыемстваў як адукацыйна-інфарматыўнага характару, так і забаўляльнага. Што датычыць мэтаў слета, то, мне здаецца, іх няма… няма як такавых, бо, галоўнае – гэта каб паміж намі быў Ен – Хрыстос! Нам жа належыць толькі шчыра распахнуць свае сэрцы і прыняць Яго і тое, што Ен па шчодрасці Сваей нам угатаваў.
Моладзь нашага прыхода таксама прыняла ўдзел у слеце. Братчыкі былі задзейнічаны ў валанцерскай рабоце, а таксама ў правядзенні канцэрта творчых нумароў братэрств, які праходзіў на імправізаванай сцэне ў нядзелю, 10 жніўня. А ў панядзелак падарункам усім удзельнікам слета стаў канцэрт музычных гуртаў і бард-выканаўцаў з Брэшчыны і з суседняй Украіны. Ні блікі маланкі, ні раптоўна ўрываючыйся то каплямі, а то і ліўнем дождж не пазбавілі ўсіх бадзерасці і пэўнага настрою – настрою асабістай і, адначасова, усеагульнай радасці. Сябры нашага прыхода гурт “Януш” на прыканцы сваей праграмы выканалі песню “Белая Русь”, якую, здаецца, спявалі ўсе, нават тыя, хто не ведаў тэкста песні. А потым загучала мелодыя гурта “The Queen” … , неба над Вяжным упрыгожылася рознакаляровымі феерверкамі… і па ўсей акрузе раздалося:
…. Слет must go on!
Слет must go on!
Пусть племя молодое
Из года в год Вежное соединит!
Нас всех!
Оставить ответ
Вы должны вошли чтобы оставить комментарий.