Беларуская вечарына, аб якой было абя’ўлена колькі дзен таму, адбылася ўчора і сабрала нямнога-нямала – больш за 50 чалавек, прыхаджан нашай царквы.
Сама па сабе вечарына насіла забаўляльны характар. Гэтакім сымбалам вечарыны была вялікая кніжка, якая, акрамя вокладкі мела 4 старонкі. Пералістваючы старонкі кнігі, удзельнікі вечарыны паступова праходзілі раней запланаваныя этапы. Першы этап, уступны, меў назву “Пра родную мову”; другі называўся “Хто не працуе, той…” і тут удзельнікам вечарыны было прапанавана паспрабаваць сябе ў валоданні лексічным і, у самай малой меры, граматычным матэрыялам беларускай мовы. Працавалі ўдзельнікі ў групах і за правільна выкананныя заданні зараблялі “грошы” – бульбачкі, за якія яны маглі заказаць сабе ежу. І гэта быў ужо наступны этап, наступная старонка кнігі з назвай “Смачна есці”. Меню так званага рэстарана “Белы абажур” прадстаўляла беларускую нацыянальную кухню. На апошняй старонцы кнігі было напісана: “Спявай, душа…” З дапамогай госця вечарыны, берасцейскага барда Юрыя Моніча прысутнічыя далучыліся да беларускай паэзіі і музыкі.
І менавіта на гэтым этапе вечарыны было аб’яўлена аб адкрыцці некамерцыйнага маладзежнага клуба “Белы абажур”, які сваей мэтай ставіць абяднанне праваслаўнай моладзі праз арганізацыю і правядзенне творчых вечароў, канцэртаў і другіх творчых мерапрыемстваў, а у святле белага абажура, на імправізаванай сцэне, змогуць выступаць самі прадстаўнікі маладзежных братэрств, а таксама госці. Надышоў час загарнуць апошнюю старонку вечарыны… а на вокладцы надпіс: “ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ”
Оставить ответ
Вы должны вошли чтобы оставить комментарий.