У Мінску выйшла кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Быць хрысціянінам” у перакладзе на беларускую мову.

Гэта найпершы момант у хрысціянскім жыцці: разам з Богам верыць у чалавека, пачынаючы з сябе самога.

— Мітрапаліт Антоній Суражскі

У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Быць хрысціянінам” у перакладзе на беларускую мову.

Першая кніга з серыі выданняў Мітрапаліта Антонія Суражскага на беларускай мове — гэта цыкл гутарак, прамоўленых уладыкам Антоніем адмыслова для аўдыторыі ў Расіі (жнівень 1995 г.), дапоўнены двума тэкстамі: выступам на тэму духоўніцтва (2-я Міжнародная канферэнцыя напярэдадні святакавання Тысячагоддзя Хрышчэння Русі, 1987 г.) і гутаркай пра хрысціянскае жыццё ў лонданскім прыходзе (травень 1990 г.):

  1. Пра хрысціянства
  2. Пра царкву
  3. Пра таемствы
  4. Пра пакаянне
  5. Пра споведзь
  6. Духоўнасць і духоўніцтва
  7. Пра малітву
  8. Пра хваробы
  9. Пра святасць і духоўнасць
  10. Пра шлюб, пра дзяцей
  11. Пра смерць
  12. Пра жыццё хрысціянскае

Пераклад выканалі: Раман Абрамчук, Наталля Васілевіч, Уладзімір Лянкевіч, Ганна Міхальчук.

Набыць кнігу можна ў кнігарні “ЛогвінаЎ”. Кошт кнігі ў кнігарні — 63 тыс. бел. рублёў.

Прыходы і іншыя рэлігійныя арганізацыі, якія жадаюць замовіць кнігу для распаўсюду, могуць гэта зрабіць, напісаўшы на электронны адрас Цэнтра “Экумена”: ecumena@ecumena.by ці пазваніўшы па тэлефоне 8-029-33861-97.

Оставить ответ