Дарагiя браты i сестры! Сябры! Сёння, 28 верасня, адбылася чарговая, а дакладней, другая сустрэча ў рамках «Беларускай вечарыны».
Арганiзатары ў гэты раз прапанавалi нам пусцiцца ў захапляльнае падарожжа ў нашым зялёна-блакiтным вагончыку. Трэба вам адразу сказаць, было вельмi весела i ўтульна. Тэмпература ў вагоне месцамi уздымалася да крытычнай велiчынi ад гумару i гарачых сэрцаў пасажыраў. Але ж, ўсё па парадку. Нашы дарагiя праваднiкi падрыхтавалi заданнi, трэба сказаць ня з лёгкiх: па-першае, добрым словам памiналi ўсю радню. Прапанавана было ўспомнiць, як па-беларуску гучаць назвы роднасных сувязяу. Тут вам i бабулi з дзядзькамi, цешчы з залоўкамi, зяцi з жонкамi, i, нават, успомнiлi…. ятроўку.
Другiм заданнем заблыталi зусiм: трэба было суаднясцi расейскія i беларускiя фразеялагізмы. Ды, яшчэ, нешта творча выдумаць самiм. Хахаталi ўсiм вагонам. Трэцi этап-зборы ў дарогу. З сабою браць толькi адзенне, ежу i посуд. Вось i паспрабуй сярод прыкладна трыццацi незнаёмых слоў зразумець, што дзе! Ну, i, канешне, не абышлося без хабару начальнiку цягнiка )). Ад кожнага столiка-купэ прапанавана прыгатаваць невялiчкi бутэрброд з рамантычнай назвай: «Працавiты беларускi абiбок у альтанцы». Так-так… што хочаш, тое i думай. Паважаныя гаспадынi, вам на заметку чым здзiўляць вашых гасцей.
Вось такое цудоўнае падарожжа здзейснiў наш вагончык. Напрыканцы дарогi шаноўныя музыканты гурта “Jam Beam” прапанавалi цудоўную iнструментальную музыку, за што iм вялiкi дзякуй.
Арганiзатарам вечарыны: некамерцыйнаму маладзёжнаму клубу «Белы абажур», яны жа -наша родненькае прыхадское братэрства — вялiкi дзякуй i новых творчых дасягненняў.
Чарговая «Беларуская вечарына» адбылася. Мэты i iдэi знайшлi водгук у сэрцах нашых прыхажан, спадзяемся, гэта толькi пачатак доўгай дарогi да роднай мовы i да самiх сябе..
Оставить ответ
Вы должны вошли чтобы оставить комментарий.