Сямейны фонд

Вось, ужо чатыры гады, у нашым прыходзе дзейнiчае так званы «Сямейны фонд», арганiзаваны i прызваны дапамагаць мнагадзетным мамам i татам. Пры дапамозе фонду дзеткi былi сабраныя у школу.
За сродкi, ахвяраваныя «Сямейнаму фонду» набылi школьныя канцэлярскiя прылады i усё неабходнае. А 28 верасня быу арганiзаваны нядзельны адпачынак)). Вось што распавяла нам Наталля Каплевiч-мнагадзетная мамачка i актыуны удзельнiк «Сямейнага фонду»:
«…Ад прыходу сабралiся некалькi мнагадзетных сем’яу, каб пагуляць у «лазертаг» (вайнушка з лазерным знiшчэннем). Дарослым, а асаблiва дзеткам вельмi спадабалася, усе прымалi удзел у гульнi. Выдатна правялi апошнiя цёплыя восеньскiя дзянькi. У заканчэнне з асалодай пiлi гарачую гарбату i размаулялi. Канешне, не абышлося i без слёзак. Дзеткi не жадалi пакiдаць поле бою, калi наш час скончыуся))
Дзеткi i дарослыя пакiдалi адпачынак поунымi новых уражанняу. Гульня аб’ядноувае, знаёмiць, дае магчымасць да зблiжэння i yзаемаразумення. Было вельмi прыемна i весела! Усiм вялiкi дзякуй.»

 

Оставить ответ