Семінар выкладчыкаў нядзельных школ.

У Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы Маларыты прайшоў чарговы семінар для выкладчыкаў нядзельных школ раённага благачыння. У яго рабоце прыняў удзел благачынны прыходаў Маларыцкай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, протаіерэй Віктар Паляціла,   старшыня аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі протаіерэй Яўген Ліхота, метадыст Таццяна Брашка, а таксама святары, якія выкладаюць у нядзельных школах, і самі выкладчыкі.

Спачатку прысутныя наведалі адкрыты ўрок па тэме “Царкоўная іерархія. Аблачэнне святароў” у 1 класе. Яго правёў выкладчык Нядзельнай школы пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы Маларыты Яўген Радчык. Затым выступіў  протаіерэй Яўген Ліхота і метадыст Таццяна Брашка.

Падчас работы семінара таксама былі абмеркаваны актуальныя і надзённыя пытанні. Гэта, напрыклад, дакуметальнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў нядзельных школах, тыпавое палажэнне аб нядзельных школах, стварэнне груп сумеснага чытання Свяшчэннага Пісання. Асобна разглядалася пытанне аб развіцці краязнаўства. Напрыканцы работы семінара адбыўся абмен вопытам работы.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Оставить ответ