Пасхалье пасленне мiтрапалiта Мiнскага i Заслаускага Паула.

Пасхальнае пасланне

мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла,

Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі,

 

архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам

і ўсім верным дзецям

Беларускай Праваслаўнай Царквы

 

Нябёсы дастойна няхай весяляцца,

і зямля няхай радуецца,

і няхай святкуе ўвесь свет, бачны і нябачны,

бо паўстаў Хрыстос — радасць вечная.

 

Трапар 1-й песні Пасхальнага канона

 

Дарагія і ўзлюбленыя ў Госпадзе сабраты архіпастыры, высокашаноўныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя інакі і інакініі ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

З Пасхальным лікаваннем, якое перапаўняе сэрца,і светлай радасцюаб Уваскрэслым Госпадзе нашым Іісусе Хрысцевітаю вас у гэты вялікі і светаспасіцельны дзень. У словах гэтага дзівоснага воклічу — аснова жыцця, якое перамагло смерць і тленне, дар надзеі і любові, крыніца нашай веры.

Уваскрасенне Хрыстова — гэта трыумф любові Бога да Свайго стварэння — чалавека, трыумф Божай любові да кожнага з нас, любові, якая вызваліла нас ад улады дыявала. Апостал Іаан Багаслоў, пацвярджаючы гэтую думку, сведчыць, што «не мы ўзлюбілі Бога, а Ён узлюбіў нас і паслаў Сына Свайго як уміласціўленне за грахі нашы» (1 Ін. 4:10), Сына Божага, Які пакутаваў дзеля нас і нашага спасення.

Кожны чалавек, нават самы апошні грэшнік, знаходзіць сёння надзею на спасенне, бо і ён адкуплены каштоўнай крывёю Іісуса Хрыста. Але каб успрыняць плады гэтага вялікагаАдкуплення, трэба мець веру — такую, якая здольнапоўнасцю змяніць наша жыццё. Для таго, хто веруе, усё магчыма, калі вера яго — шчырая, сардэчная (пар. Мк. 9:23).Гасподзь, Які ёсць «уваскрасенне і жыццё», абяцае таму, хто веруе ў Яго, што калі ён і «памрэ, будзе жыць… кожны, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ давеку» (Ін. 11:25-26).

Ад гэтага часуцемра граху і смерці, якая аддзяляе чалавека ад Бога, знішчанаўсёпераможнай сілайі благадаццю Хрыстовага Уваскрасення. Божым Промыслам чалавеку падаравана ісцінная свабода, магчымасць адраджэнняад смерці да жыцця, магчымасць праабражэння. Праз Уваскрасенне Хрыстовачалавек атрымаў Божы дар і сілулячыць сваю прыродуі ўзыходзіць дабогападобнай годнасці.

Зараз кожны можа змяніць сваё жыццё, ідучы шляхам Евангельскім, можа, абнавіўшыся і аднавіўшыў душы стан міру і любові — «Царства Божага», якое «ўнутры вас» (Лк. 17:21), быць усыноўленым Богу. Гасподзь заклікае нас: «Прыйдзіце, благаславёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэння свету» (Мф. 25:34).

Пасля Свайго УваскрасенняІісус Хрыстос, Подзвігазаснавальнікнашага спасення, кажа тым, хто прыйшлі да Яго магілы: «Радуйцеся!» (Мф. 28:9), святыя апосталыпаўтараюць услед за Бажэственным Настаўнікам: «Заўсёды радуйцеся!», «Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе!», таму што для верныхпрызначана на нябёсах найвялікшая радасць і ўзнагарода (пар. 1 Фес. 5:16; Філ. 4:4). Гасподзь абяцае, што ў жыцці вечнымусе верныя Хрысту ўвойдуць «у радасць Гаспадара» свайго (Мф. 25:21).

Гэтая «радасць у Госпадзе» мае духоўную прыроду, бо падаецца благадаццю Святога Духа. Але пры гэтым мы не павінныўтрымліваць гэты дар у сабе, скрывацьяго, бо, пазнаўшы Пасхальную радасць, мы не можам не падзяліцца ёю знашымі бліжнімі, з тымі, хто нас акружае, «радуючыся з тымі, хто радуецца» (Рым. 12:15).

Мы з вамі зноў сталіўдзельнікамі вялікай падзеіўсяленскага значэння! Хрысціяневось ужокаля дзвюх тысяч гадоўу дні ні з чым не параўнальнайПасхальнай радасціпацвярджаюць яеісціннасць воклічам:

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

У сённяшнюю эпоху, калі імкненні многіх людзей абмежаваныімгненнымі клопатамі і турботамі, мітуснёй, калі яны часта не задумваюцца(а хтосьці і проста забывае) пра самае галоўнае — пра спасеннне душы, прадобры Промысл Божы, асабліва важна асэнсоўвацьгісторыю чалавецтваў святле Уваскрасення Хрыстовага, вучыцца ўсведамляць любоў Тварца, прамудрасць і розум Божы (пар. Рым. 11:33), які вядзе чалавецтва па шляху спасення.

Гасподзь Сваім Уваскрасеннем даруе кожнаму, хто паверыць Яму і пойдзе ўслед за Ім, моц цялесных і духоўных сілу служэнні Яму, Святой Царкве, Бацькаўшчыне, бліжнім і грамадству ў цэлым. Гасподзь дапамагаеўкараніць у нашых сэрцах Евангельскія каштоўнасці — любоў да Бога і бліжніх, дух міласэрнасці і міру, бо гэта — залог духоўнага перамяненнясвету, якое пачынаецца ў нашай душы і ў нашым сэрцы.

Уваскрасенне Хрыстова адкрывае чалавецтвусэнс жыцця на зямлі, раскрывае тайну Божага Промыслупраз падзеі, якія адбываюцца вакол нас, і заклікае мець цвёрды намертрымацца запаведзяў Гасподніх. Уваскрэслы Спасіцель заклікае нас вызначыць сваю жыццёвую пазіцыюі працаваць з поўнайаддачай сіл і здольнасцейна славу Божуюі дзеля спасення сваёй душы. ІдучыЕвангельскім і спасіцельным шляхам, мы, натхнёныя і ўмацаваныя благадаццю Святога Духа, будзем здольнымісаграваць хрысціянскай любоўюі цяплом сваіх сэрцаў і тых, хто жыве побач з намі, хто мае патрэбу ў нашым клопаце, хто пакутуе і смуткуе, хто перажывае жыццёвыя цяжкасці і праблемы.

Царква заклікае ўсіх нас дзяліцца радасцю сённяшняга Пасхальнага святаі, шчыра падтрымліваючы адзін аднаго, не толькі сёння, а ва ўсе дні нашага жыццяўзрастаць у веры, надзеі і любові.

Напаўняючыся радасцю аб Хрысце Уваскрэслым, зноў і зноўвіншую ўсіх вас са светлазарным святамУваскрасення Хрыстовагаі ад усёй душывітаю светаспасіцельнымі радасным дабравесцем:

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭСХРЫСТОС!

 

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

Пасха Хрыстова

2018 год,

горад Мінск

 

Оставить ответ