Першая у гэтым годзе беларуская вечарына

Першая ў гэтым годзе беларуская вечарына прайшла 11.01.2015г. ў памяшканні старога храма нашага прыхода. Дзень правядзення вечарыны выпаў на перыяд Каляд, і таму яе тэматыка, і яе змест былі адпаведнымі.
У адрозненне ад папярэднiх вечарын, дзе ўдзельнікі працавалі ў невялікіх групах, «Калядная» вечарына, была больш падобна да канцэрту. Складалася яна з дзвух частак.
Першая (музычная), на якой абодва нашых хора (дзiцячы i дарослы) прыгожа спявалi калядныя песнi. Гэтыя спевы натхнялi на разважаннi аб Збавiцеле нашым, аб той урачыстасцi i сэнсе якую даў нам Бог праз Сына Свайго. Дарэчы, спевы былi на розных мовах: беларускай, рускай i ўкраiнскай. Гэта было таксама ciмвалiчна, i можна было было б глыбей паразважаць на гэтую тэму, але як кажа беларуская прымаўка, «No politic – only sport», што азначае «Кесараву кесарава — Богу Божае». У паўзах памiж песнямi гучалi кароткiя вершы.
У другой частцы (тэатральнай) гледачам было прапанавана паразважаць над сабой, сваiмi ўчынкамi ў адносiнах да другiх людзей. Моладзь з нашай Царквы паказала мініяцюры баек Кандрата Крапiвы ў суправаджэннi музыкi беларускага гурта NRM. Вядомыя байкi «Дыпламаваны баран», «Мурашка i жук», «Дзед i баба» даволi актуальныя i сёння. Было вельмi цiкава i смешна.
Напрыканцы для ўciх гледачоў быў прапанаваны салодкi сюрпрыз!) А быў ім кавалачак торта (i не аднаго). Дарэчы, было вельмi смачна.
Як заўседы, вечарына праходзіла пры непасрэдным удзеле і падтрымцы некамерцыйнага клуба “Белый абажур”.
Дзякуй вялікі рэгенту і спевакам хора нашага прыхода за падораныя хвіліны дачынення да сапраўднай творчасці і майстэрства. Дзякуй моладзi нашага прыхода i арганізатарам гэтага дзiўнага мерапрыемства. Божай дапамогі вам у плённай працы!

Метки:  

Оставить ответ