











Першая ў гэтым годзе беларуская вечарына прайшла 11.01.2015г. ў памяшканні старога храма нашага прыхода. Дзень правядзення вечарыны выпаў на перыяд Каляд, і таму яе тэматыка, і яе змест былі адпаведнымі.
У адрозненне ад папярэднiх вечарын, дзе ўдзельнікі працавалі ў невялікіх групах, «Калядная» вечарына, была больш падобна да канцэрту. Складалася яна з дзвух частак.
Першая (музычная), на якой абодва нашых хора (дзiцячы i дарослы) прыгожа спявалi калядныя песнi. Гэтыя спевы натхнялi на разважаннi аб Збавiцеле нашым, аб той урачыстасцi i сэнсе якую даў нам Бог праз Сына Свайго. Дарэчы, спевы былi на розных мовах: беларускай, рускай i ўкраiнскай...